Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
«Прыдумай налепку для свечкі»: «Карытас» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі праводзіць конкурс на лепшы дызайн
Дабрачыннасць
17.10.2016 18:02

Да ўспаміну ўсіх памерлых вернікаў, 2 лістапада, дабрачыннае каталіцкае таварыства «Карытас» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі праводзіць конкурс на лепшае афармленне свечкі.

У конкурсе налепак для свечак могуць прыняць удзел як прафесійныя мастакі і дызайнеры, так і аматары, а таксама ўсе зацікаўленыя.

Як распавялі Catholic.by у самой дабрачыннай арганізацыі, свечкі з адмысловымі «тэматычнымі» налепкамі яны вырабляюць не ўпершыню. Пачыналася ўсё са свечак з лагатыпам арганізацыі і свечак да Божага Нараджэння, пазней былі распрацаваны і адмысловыя налепкі для свечак, прысвечаных Году Божай Міласэрнасці.

«Адной з традыцый да ўспаміну ўсіх памерлых вернікаў з’яўляецца традыцыя прыходзіць у гэты дзень на месцы пахаванняў, каб памаліцца, а яшчэ паставіць на могілках свечкі, знічкі ці маленькія каганкі, — адзначаюць у “Карытас”. — У сувязі з гэтым наша арганізацыя рыхтуе адмысловыя свечкі, якія валанцёры будуць распаўсюджваць ля могілак і ў касцёлах, збіраючы ахвяраванні, якія пойдуць на дабрачынныя мэты».

Каб прыняць удзел у конкурсе, патрэбна да 22 кастрычніка даслаць на адрас Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript графічны праект налепкі або яго малюнак (з невялікім расповедам пра сябе).

Патрабаванні да макета-налепкі:

  • надпіс «Агеньчык памяці і малітвы»
  • вольнае месца для лагатыпу «Карытас»
  • памер — гарызантальна (15 см: 6 см або 425 пікс: 170 пікс, jpeg)

Арганізатары адзначаюць, што аўтары найбольш цікавых варыянтаў будуць запрошаны на адмысловую сустрэчу ў «Карытас», а іх праекты знойдуць сваё ўвасабленне ў рэальным аздабленні свечак, якія будуць распаўсюджвацца напярэдадні ўспаміну ўсіх памерлых вернікаў.

Падрабязнасці па тэлефоне: 8 044 568-93-96 (Аксана)

(IL)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Дабрачыннасць

17.10 18:02«Прыдумай налепку для свечкі»: «Карытас» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі праводзіць конкурс на лепшы дызайн
07.10 16:45Валанцёры «Чыстага сэрца» прынялі ўдзел у запісе перадачы «Для тых, хто дома» на «Беларускім радыё»
01.10 15:11У Івянцы асвяцілі будынак парафіяльнага цэнтра «Карытас»
30.08 11:56«Карытас» правёў у Бабруйску акцыю «Дапаможам дзецям сабрацца ў школу»
24.08 15:55Дабрачыннае таварыства «Карытас» арганізавала для дзяцей адпачынак у Бельгіі
25.07 13:39Аршанскі мясакансервавы камбінат ахвяраваў дзіцячае харчаванне «Карытас» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі
06.04 09:48Дзень «Caritas» Гродзенскай дыяцэзіі прайшоў у Астраўцы
06.04 09:15«Caritas» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі завяршыў першы этап дабрачыннай акцыі «Святло Міласэрнасці»
28.03 15:27Дабрачынную акцыю арганізавала на Вялікдзень «Caritas» Віцебскай дыяцэзіі
05.03 17:19Валанцёры «Caritas» і «Віцебскія дзяўчаты» наведалі Віцебскі дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў