Дабрачыннае таварыства «Карытас» арганізавала для дзяцей адпачынак у Бельгіі |
Дабрачыннасць |
24.08.2016 15:55 |
Гэтае лета стала для невялікай групы дзяцей з усіх дыяцэзій Беларусі адметным — цэлы месяц яны мелі магчымасць адпачываць у бельгійскіх сем’ях. Як паведамляе caritas.by, група складалася з сямі дзяцей ва ўзросце ад 8 да 14 гадоў і аднаго суправаджаючага. Паездку арганізавала дабрачыннае каталіцкае таварыства «Карытас» пры фінансавай падтрымцы бельгійскай арганізацыі «Euro-Children». Гісторыя «Euro-children» пачалася з 1957 года, калі на адпачынак прыязжалі дзеці бежанцаў з Германіі, у далейшым «Еuro-children» пачала прымаць дзяцей з Паўночнай Ірландыі, Чэхіі, Славакіі, Румыніі, Харватыі і іншых краін, а з 2013 года — і з Беларусі.
|