Амерыканскі гітарыст кс. Стэн Фартуна і польскі рэжысёр Дамінік Тарчыньскі стануць гасцямі сустрэчы моладзі ў Івянцы |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
13.03.2013 17:26 |
Музыкант са Злучаных Штатаў Амерыкі кс. Стэн Фартуна і аўтар шматлікіх рэлігійных фільмаў з Польшчы рэжысёр Дамінік Тарчыньскі прымуць удзел у ІІІ Усебеларускай сустрэчы моладзі, якая пройдзе ў Івянцы з 26 па 28 ліпеня. Пра гэта стала вядома падчас пасяджэння арганізацыйнага камітэта ІІІ Усебеларускай сустрэчы моладзі, якое ўзначаліў Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч.Сустрэча моладзі ў Івянцы сёлета будзе насіць міждыяцэзіяльны характар: прыняць у ёй удзел змогуць маладыя вернікі з усёй Беларусі. Адказным за рэалізацыю праграмы міждыяцэзіяльнай сустрэчы моладзі прызначаны кс. Юрый Санько, дапамагаць яму ў ажыццяўленні запланаванай праграмы будуць а. Лех Баханэк OFMConv, кс. Віталій Драздоўскі і кс. Кірыл Бардонаў. Усебеларуская малітоўная сустрэча моладзі пройдзе ў Івянцы ў трэці раз. З 26 па 28 ліпеня беларуская моладзь збярэцца ў Івянцы, каб у малітоўнай еднасці з’яднацца з удзельнікамі Сусветнай сустрэчы моладзі з Папам Рымскім, якая ў тыя ж дні будзе праходзіць у бразільскім Рыа-дэ-Жанейра. Папярэднічаць адкрыццю малітоўнай сустрэчы будзе штогадовая «Музычная майстэрня». Наступнае пасяджэнне арганізацыйнага камітэта з удзелам прадстаўнікоў усіх дыяцэзіі Беларусі пройдзе 9 красавіка ў Івянцы. Кс. Кірыл Бардонаў |