Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Івянцы распачалася ІІІ Парафіяда дзяцей і моладзі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
27.08.2012 13:49

23 жніўня адкрылася ІІІ Парафіяда дзяцей і моладзі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Удзельнікі з розных парафій пачалі з’язджацца ў Івянец пасля абеду. У 17.30 каманды былі зарегістраваны і адбылася сустрэча з апекунамі парафіяльных груп.

Усяго ў мерапрыемстве ўдзельнічаюць 11 каманд з розных парафій Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі: Беразінскага, Вілейкі, Дзераўной, Дзяржынска, Івянца, Каменя, Мінска (Лошыцы), Налібокаў, Нясвіжа, Ракава, Свіры.

У 18 гадзін да ўдзельнікаў далучыўся Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. У 19 гадзін распачалася цырымонія ўрачыстага адкрыцця ІІІ Парафіяды ў парафіяльным касцёле св. Міхала Арханёла Імшой, якую ўзначаліў Мітрапаліт. На адкрыцці прысутнічалі госці: прэс-сакратар Рады Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Еўропы Цьеры Бонавентура, Генеральный вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі кс. пралат Андрэй Стэцкевіч і пастар Лотоф з Масквы.

На пачатку св. Імшы кс. Юрый Санько, як галоўны арганізатар Парафіяды Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, прывітаў дастойных гасцей і папрасіў Мітрапаліта ўзначаліць св. Імшу, скіраваць да ўдзельнікаў пастырскае слова і благаславіць.

У гаміліі Мітрапаліт нагадаў пра асноўныя элементы Парафіяды: святыня, тэатр, спорт.

Напрыканцы Імшы Мітрапаліту і гасцям моладзь падаравала кашулькі, праграмкі і  памятныя сувеніры.

Пасля літургіі ўдзельнікі накіраваліся на стадыён, дзе кс. Юрый Санько прачытаў ліст ад кс. Марэка Кудаха, кіраўніка Таварыства Парафіяды імя св. Юзафа Каласанса ў Польшчы.

Затым прадстаўнікі каманды з Івянца, пераможцы мінулагодняй Парафіяды, урачыста ўнеслі на стадыён агонь. Была прачытана Малітва ўдзельніка Парафіяды — прысяга і запалены агонь Парафіяды.

Да прысутных прамовіў і Цьеры Бонавентура, які пажадаў усім радасці, выказаў задавальненне з таго, што моладзь узрастае ў касцёльным асяроддзі, і пажадаў, каб перамаглі найлепшыя.

Затым да ўдзельнікаў звярнуўся Мітрапаліт і прамовіў доўгачаканыя словы: «ІІІ Парафіяду дзяцей і моладзі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі лічу адкрытай». Пасля гэтых слоў прагучалі апладысменты, і прысутныя заспявалі гімн «Магутны Божа». Урачыстае адкрыццё завяршыў святочны салют.

У 21.00 у вялікай зале адбылося прадстаўленне каманд.

Перад сном удзельнікаў мерапрыемства аб’яднала супольная малітва з рахункам сумлення, якую падрыхтавала моладзь з Вілейкі. На заканчэнне першага дня Парафіяды кс. Юрый Санько ўдзяліў благаслаўленне.

Фотарэпартаж будзе дададзены пазней. 

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Спасылкі па тэме