Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
З карысцю для цела і душы. У Мінску прайшлі «Першыя асеннія гульні чыстых сэрцаў»
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
14.11.2012 16:15

«Першыя асеннія гульні чыстых сэрцаў» — пад такой назвай 12 і 13 лістапада на базе 2-й школы г. Мінска прайшлі спаборніцтвы па міні-футболе сярод юнакоў і валейболе сярод дзяўчат. Ініцыятарам акцыі з’яўляецца каталіцкая моладзевая місія «Чыстае сэрца».

Свята для моладзі не толькі са сборніцтвам, але канцэртам і пачастункам дапамаглі арганізаваць РАУС Фрунзенскага раёна Мінска і Упраўленне адукацыі адміністрацыі раёна.

На пачатку мерапрыемства прагучалі добра вядомыя словы П’ера дэ Кубертэна «О, спорт, ты — мір!», «ты ўстанаўліваеш сяброўскія, добрыя адносіны паміж людзьмі, збліжаеш людзей, якія жадаюць адзінства, ты — крыніца высакароднага, мірнага, сяброўскага спаборніцтва».

У спаборніцтвах прынялі ўдзел выхаванцы кадзецкага корпуса, дзіцячага дома і раённых школ (у тым ліку вучні, якія стаяць на ўліку ў міліцыі).

Праз гэту акцыю, як адзначае кс. Юрый Санько, дырэктар місіі «Чыстае сэрца», арганізатары жадалі «прыцягнуць моладзь да спорту ў той час, калі камп’ютар замяняе сям’ю, школу». «Каб зразумелі, што чалавек павінен развівацца інтэлектуальна, фізічна і маральна. Канечне, такія спаборніцтвы напоўнены энтузіязмам і спакоем, нягледзячы на тое, якое месца заняла каманда. А прызы атрымалі ўсе ўдзельнікі», — дадаў святар.

Акцыя ў чарговы раз паказала, што Касцёл і дзяржава разам ідуць насустрач маладым людзям, якія патрабуюць апекі і ўвагі. А рэакцыя дзяцей на яе дае падставу сцвярджаць, што яны яшчэ нераз захочуць сустрэцца разам, каб пабавіць час з карысцю для цела і душы.

Даведка: моладзевая місія «Чыстае сэрца» была створана 11 лістапада 2011 г. для ажыццяўлення сацыяльнай работы сярод моладзі, патрабуючых і іншых уразлівых груп насельніцтва Беларусі. Гэта рэлігійная арганізацыя, створаная для ажыццяўлення дабрачыннай дзейнасці ў адпаведнасці з прынцыпамі хрысціянскай міласэрнасці і прапаганды агульначалавечых каштоўнасцяў.

Святлана Жылевіч

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Спасылкі па тэме