Апостальская адгартацыя Святога Айца Францішка “Evangelii Gaudium” (“Радасць Евангелля”) у перакладзе на беларускую мову была прэзентавана падчас прэс-канферэнцыі, прысвечанай Вялікадню, 15 красавіка ў курыі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Выданне прадставіў журналістам Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
“Evangelіi Gaudium” - першая Апостальская адгартацыя Папы Францішка. Яе прэзентацыя адбылася ў Ватыкане 26 лістапада. Адгартацыя прысвечана абвяшчэнню Евангелля ў сучасным свеце і запрашае хрысціянаў да новага этапу евангелізацыі.