Ксёндз Ежы Росяк — прыклад мужнай веры і адданага святарства | Друк |
Беларусь - Пінская дыяцэзія
22.08.2011 14:20

25-годдзе з дня трагічнай смерці кс. Ежы Росяка адзначылі ў парафіі Святога Юрыя ў Паланэчцы. У савецкі перыяд святар быў арыштаваны і больш за паўгады знаходзіўся ў вязніцы, дзе пакутаваў не толькі фізічна, але псіхалагічна. За нібыта «прыпеўкі супраць калгаснай сістэмы» святару быў вынесены смяротны прысуд, які пазней замянілі 25-цю гадамі лагераў.

Узгадаць мужную постаць святара сабраліся вернікі парафіі, у якой ён працаваў амаль 30 гадоў, а таксама дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі Казімір Велікаселец і дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Антоні Дзям'янка.

Пасля літургіі біскуп Дзям'янка ўдзяліў благаслаўленне сем'ям, якія фінансавалі аднаўленне Крыжовага шляху.

 
© 2003-2024 Catholic.by