Выстава прац Марка Шагала з ватыканскіх фондаў будзе арганізавана ў Віцебску | Друк |
Грамадства
04.04.2012 10:17

Выставу прац Марка Шагала з фондаў Ватыкана плануецца арганізаваць у Віцебску. З такой ініцыятывай выступіў Апостальскі нунцый арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці падчас сустрэчы з кіраўніцтвам Віцебскага аблвыканкама.

Як паведамляе БЕЛТА, арцыбіскуп адзначыў, што адной з мэтаў яго візіту ў Віцебск з’яўляецца аддаць даніну павагі беларускай культуры праз ушанаванне памяці вялікага ўраджэнца гэтага горада — сусветна вядомага Марка Шагала.

«Ад імя Папы я хацеў бы скласці кветкі да яго помніка і наведаць дом-музей, каб падкрэсліць, што на працягу многіх стагоддзяў беларуская зямля была гасціннай для розных культур і народаў», — адзначыў нунцый.

Ініцыятыву іерарха падтрымала кіраўніцтва аблвыканкама.

3 красавіка 2012 г. у Віцебску распачаліся ўрачыстасці, прымеркаваныя да 125-годдзя з дня нараджэння  Марка Шагала.

 
© 2003-2024 Catholic.by