| Нататкі місіянера: «Мый рукі з мылам», або як змагаюцца з ліхаманкай Эбола ў Афрыцы (+фота) | | Друк | | 
| Грамадства | 
| 16.09.2014 13:40 | 
| 
 Сёння ў маім рэпартажы — наша акцыя, якую салезіяне правялі ў Лунгі, дапамагаючы шматлікім сем'ям (усяго — каля 200). Мы раздавалі вялікія вёдры, а таксама лячэбнае мыла і некаторыя прадукты харчавання — гэтыя сродкі могуць дапамагчы ў прафілактыцы ліхаманкі Эбола, якая захапіла краіну.   Нашы валанцёры раздавалі гэтыя рэчы, тлумачачы, што распаўсюджванню Эбола могуць перашкодзіць чыстыя рукі. Мы праводзілі тлумачэнні сярод людзей у касцёле, а таксама на вуліцах, рынках і іншых месцах.  З малітвай і найлепшымі пажаданнямі». Сяргей Гоман SDB |