Орша: прыміцыйная святая Імша кс. Паўла Падмышаніна | Друк |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
12.05.2010 12:14

У Год святарства павялічылася беларуская супольнасць марыянаў — 8 мая 2010 г. у барысаўскім касцёле Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія) дыякан Павел Падмышанін прыняў святарскае пасвячэнне з рук Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча. 9 мая новапрэзбітэр цэлебраваў прыміцыйную святую Імшу ў роднай парафіі ў Оршы (Віцебская дыяцэзія).

У набажэнстве прымалі ўдзел субраты кс. Паўла Падмышаніна MIC, яго родныя і блізкія, а таксама шматлікія вернікі. На заканчэнне літургіі святар удзяліў прыміцыйнае благаслаўленне ўсім прысутным.

 
© 2003-2025 Catholic.by