Успамін святога Андрэя Баболі: урачыстасць у в. Барэйкі | Друк |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
17.05.2010 11:53
16 мая 2010г., ва ўспамін святога Андрэя Баболі, адбылася ўрачыстасць у вёсцы Барэйкі, якая належыць да парафіі Усіх святых і св. Пятра і Паўла, апосталаў, што ў Казлоўшчыне (Віцебская дыяцэзія, Пастаўскі дэканат).

На ўрачыстасць сабраліся вернікі з навакольных вёсак, каб аддаць пашану свайму апекуну. Святы Андрэй жыццём даў прыклад хрысціяніна, які прагнуў навяртання ўсіх людзей. Падчас гаміліі пробашч парафіі кс. Уладзімір Заянчкоўскі ўзгадаў святароў і вернікаў, якія жылі і працавалі ў гэтай вёсцы, якія клапаціліся пра тое, каб перадаць сваю веру наступным пакаленням. Сённяшняя капліца пабудавана на фундаменце касцёла, які ў савецкі час быў перавезены ў Варапаева, дзе святыня была перароблена ў клуб. Аднак дзякуючы моцнай веры людзей, святыня была адноўлена. Своеасаблівым сведчанем таго, што нельга знішчыць веры ў людскіх сэрцах, з’яўляецца стары крыж, што стаіць перад капліцай.

 
© 2003-2024 Catholic.by