Міжпарафіяльны валанцёрскі семінар у Полацку | Друк |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
13.08.2010 10:17

11 жніўня 2010 г. у Полацку адбыўся міжпарафіяльны семінар-прэзентацыя па праблематыцы «Хрысціянскае дабрачыннае служэнне ў сучасным грамадстве». 

Семінар быў арганізаваны Дабрачынным цэнтрам «Бэтэль» мясцовай грэка-каталіцкай парафіі св. Язафата і рыма-каталіцкай парафіяй Святога Андрэя Баболі, якая прадаставіла памяшканні для правядзення гэтай духоўнай сустрэчы.

Падчас сустрэчы прадстаўнікі Хрысціянскага валанцёрскага руху св. Мікалая і валанцёры парафій падзяліліся вопытам канкрэтнага хрысціянскага служэння людзям састарэлага ўзросту, дзецям-сіротам, няпоўнаспраўным, хворым і самотным. Акрамя гэтага, былі разгледжаны пытанні канкрэтнай дзейнасці ў справе абароны ненароджаных дзяцей, абароны сям’і і сямейных каштоўнасцяў.

Удзельнікі сустрэчы вырашылі праводзіць падобныя мерапрыемствы ў Полацку штомесяц. Яны будуць спрыяць не толькі ўзбагачэнню і ўдасканаленню валанцёрскага вопыту, але перш за ўсё дапамогуць прабываць у малітоўнай еднасці, просячы Божага благаслаўлення для Полацка і ўсіх добрых пачынанняў у горадзе.

Удзельнікі семінара выказалі спадзяванне, што такія сустрэчы стануць добрым фундаментам для пашырэння каталіцкага валанцёрскага служэння ў Полацку.

Усіх, хто хацеў бы прыняць удзел у падобных сістэматычных валанцёрскіх сустрэчах у Полацку і Віцебску, просім звяртацца па тэлефонах:

+375 29 2997241 (МТС)
+375 29 9622019 (Velcom) а. Аляксандр Шыбека

+375 2144 3 77 67 с. Валянціна Арсоба

Больш падрабязная інфармацыя на сайце Дабрачыннага цэнтра «Бэтэль» і Хрысціянскага валанцёрскага руху св. Мікалая: www.belarus.betel-charity.org

Айцец Аляксандр Шыбека, Віцебск


 
© 2003-2026 Catholic.by