Кансэкрацыя святыні ў Расонах — самым паўночным райцэнтры Беларусі | Друк |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
20.09.2010 18:39

18 верасня 2010 г. распачалося святкаванне 10-гадовага юбілею расонскай парафіі (Віцебская дыяцэзія). У гэты дзень адбылася кансэкрацыя новапабудаванай святыні ў гонар св. Язафата Кунцэвіча, якая будавалася больш пяці год.

Кансэкрацыю здзейсніў біскуп Віцебскі Уладзіслаў Блін у прысутнасці святароў Віцебскай дыяцэзіі і шматлікіх вернікаў — католікаў, праваслаўных і тых, хто падарожнічаў разам з расонскай парафіяй па святых месцах Еўропы.

Адметнасцю і ўпрыгожаннем касцёла з’яўляюцца фрэскі, выкананыя па ўзору славутых падуанскіх фрэсак вядомага мастака Джотта. Аўтар фрэсак у расонскай святыні — мастак Уладзімір Кандрусевіч.

 
© 2003-2025 Catholic.by