Турнір па настольным тэнісе сярод міністрантаў Мёрскага дэканату | Друк |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
10.11.2010 14:01
У парафііі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзісне 5 лістапада 2010 г. адбыўся турнір па настольным тэнісе сярод міністрантаў Мёрскага дэканату (Віцебская дыяцэзія). У спаборніцтвах прымалі ўдел хлопцы з Дзісны, Мёраў і Завуцця.

Гульні праходзілі па кругавой сістэме, так, што кожны меў магчымасць паказаць свае здольнасці, а пераможца вызначаўся па суме балаў. У выніку першае і другое месца занялі каманды з Мёраў, на трэццім месцы — Дзісна. Але, нягледзячы на занятыя месцы, усе ўдзельнікі атрымалі добры зарад энергіі, раздзялілі азарт спаборніцтваў і цікава правялі час.

Пасля гульні і цырымоніі ўзнагароджання ўсіх удзельнікаў чакаў смачны абед, падчас якога юнакі з радасцю дзяліліся ўражаннямі ад сустрэчы. Адпачнуўшы і падсілкаваўшыся, хлопцы прыйшлі да высновы, што добра было б збірацца на такія спаборніцтвы часцей. Тым больш, што падобныя сустрэчы, таксама як і пілігрымкі ці малітоўныя чуванні, дапамагаюць маладым людзям наладжваць сяброўскія кантакты і дзяліцца сваімі талентамі. І, часам здараецца, што менавіта такія сустрэчы спрыяюць адкрыццю свайго паклікання, як у свецкім жыцці, так і ў служэнні Богу.

Ксёндз Аляксандр Грыцкевіч
 
© 2003-2024 Catholic.by