«Андрэйкі» ў Варапаеве аб’ядналі каталіцкую і праваслаўную моладзь | Друк |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
29.11.2010 13:41
27 лістапада 2010 г. у парафіі Святога Міхала Арханёла і бл. біскупа Міхала Козаля ў Варапаеве (Віцебская дыяцэзія, Пастаўскі дэканат) адбылося перададвэнтовае мерапрыемства — «Андрэйкі». На сустрэчы прысутнічалі дзеці і моладзь з парафіі Святой Тройцы з Дунілавіч, прымала ўдзел у «Андрэйках» і праваслаўная моладзь.

Распачалася сустрэча гульнёй «Поле цудаў» на рэлігійную тэму. Падчас перапынкаў праходзілі конкурсы на тэму Святога Пісання. Забава атрымалася актыўнай і карыснай, бо шмат можна было даведацца пра жыццё Езуса і Апосталаў. Усіх чакаў таксама салодкі пачастунак і дыскатэка.

З наступленнем новага дня ўсе распачалі час радаснага чакання Божага нараджэння.

С. Марына Брылёнак
 
© 2003-2025 Catholic.by