Гадавіну заснавання кангрэгацыі сясцёр францішканак адзначылі ў Глыбокім | | Друк | |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія |
28.12.2010 13:19 |
Кангрэгацыя Сясцёр Францiшканак Сям’і Марыi была заснавана ў 1857 г. у Пецярбургу св. арцыбiскупам Зыгмунтам Шчэнсным-Фялінскім. На ўрачыстасцi прысутнiчалi святары, якiя працуюць у Глыбокiм, Варапаеве і Удзеле. Галоўным цэлебрантам быў кс. дэкан Мечыслаў Янчышын, гамiлiю прамовiў а. Мiраслаў Капчэўскі OFM Conv. У адрас сясцёр прагучалi шчырыя пажаданні, адно з якіх гучала асаблiва моцна — трываць у вернасцi Хрысту. Затым адбыўся супольны спеў калядак і ўрачысты абед. С. Марына Брылёнак |