Гадавіну заснавання кангрэгацыі сясцёр францішканак адзначылі ў Глыбокім | Друк |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
28.12.2010 13:19

27 снежня 2010 г. у кляштары Кангрэгацыі Сясцёр Францiшканак Сям’i Марыi ў Глыбокiм (Вiцебская дыяцэзiя) адбылася ўрачыстая святая Iмша. Законніцы і законнікі святкавалi 153-ю гадавiну заснавання кангрэгацыi.

Кангрэгацыя Сясцёр Францiшканак Сям’і Марыi была заснавана ў 1857 г. у Пецярбургу св. арцыбiскупам Зыгмунтам Шчэнсным-Фялінскім.

На ўрачыстасцi прысутнiчалi святары, якiя працуюць у Глыбокiм, Варапаеве і Удзеле. Галоўным цэлебрантам быў кс. дэкан Мечыслаў Янчышын, гамiлiю прамовiў а. Мiраслаў Капчэўскі OFM Conv.

У адрас сясцёр прагучалi шчырыя пажаданні, адно з якіх гучала асаблiва моцна — трываць у вернасцi Хрысту. Затым адбыўся супольны спеў калядак і ўрачысты абед.

С. Марына Брылёнак

 
© 2003-2024 Catholic.by