Малітоўная сустрэча ў Браславе: разважанне над Мукай Пана | | Друк | |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія |
15.03.2011 13:24 |
У рэкалекцыях удзельнічалі 20 чалавек з Віцебскай дыяцэзіі і Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Сваімі ведамі і духоўным вопытам з удзельнікамі дзяліўся на працягу сустрэчы а. Пётр Бялевіч ОМІ з Мінска. Удзел у канферэнцыях, медытацыі, святой Імшы даў вернікам магчымасць паглыбіць свае веды, звязаныя з дадзеным фрагментам Евангелля. Малітва ў цішыні стала для прысутных асаблівымі ўводзінамі ў перыяд Вялікага посту. |