Пад уражаннем ад падзеі: у Віцебску прайшла сустрэча, прысвечаная беатыфікацыі Яна Паўла II | | Друк | |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія |
10.05.2011 13:27 |
Пра сутнасць і сэнс цырымоніі беатыфікацыі наогул, а таксама пра дачыненне асобы Яна Паўла II да нашай краіны распавёў, суправаджаючы аповед дэманстраваннем урыўкаў з відэафільмаў, вікарый парафіі кс. Юрый Жаўняровіч. Валянціна Осіпава прачытала ўласныя вершы, напісаныя пад уражаннем ад сустрэчы з Папам падчас адной з яго шматлікіх паездак. Дасканалым дэкламаваннем твораў самога Папы са зборніка «Рымскі трыпціх» парадавалі прысутных юныя акцёркі Насця Якіменка, Ліза Чыркова і Яна Латыш, а іх настаўніца Нэля Зайцава з густам прачытала любімы ўрывак благаслаўлёнага з паэмы Адама Міцкевіча «Пан Тадэвуш». За музычную частку вечарыны адказвалі студэнткі Анастасія Тэрэз і Вольга Дуброўская. Падчас імпрэзы працавала таксама выстаўка выданняў філасофска-тэалагічных і мастацкіх твораў Яна Паўла II. Пасля заканчэння мерапрыемства прысутныя мелі магчымасць аддаць даніну пашаны Вялікаму Папу, пастаяўшы ў маўчанні каля ўстаноўленага яму пры ўваходзе ў касцёл помніка. Ф. Дубраўскі |