Біскуп Віцебскі вернікам Удзела: на нас ляжыць адказнасць перадаць веру іншым | Друк |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
25.05.2011 14:37

Згодна з Касцёльным правам ардынарый павінен кожныя пяць год праводзіць візітацыю у сваёй дыяцэзіі, гэта значыць наведваць кожную парафію, размаўляць з вернікамі і пробашчам. Такія душпастырскія адведзіны правёў біскуп Віцебскі Уладзіслаў Блін 22 мая 2011 г. у парафіі Удзела Глыбоцкага дэканата.

Вернікі сустрэлі іерарха пры ўваходзе ў святыню, пасля чаго адбылася святая Імша. У гаміліі біскуп Уладзіслаў Блін разважаў аб вялікім дары веры, які атрымаў кожны чалавек ад Бога падчас святога Хросту.

«Гэту веру, нягледзячы на пераслед, перадалі нам нашыя пабожныя бабулі, і цяпер на нас ляжыць адказнасць перадаць гэтую веру і традыцыі новаму маладому пакаленню», — адзначыў біскуп Уладзіслаў Блін.

Пасля гаміліі іерарх запрасіў дзяцей і моладзь да алтара, каб супольна вызнаць веру у Бога Айца, Сына Езуса Хрыста і Святога Духа.

Пасля літургіі распачалася другая частка ўрачыстасці — музычны канцэрт.

Кс. Андрэй Драгун

 
© 2003-2024 Catholic.by