Свята кветак у Слабодцы | Друк |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
03.06.2011 11:28
1 чэрвеня 2011 г., у Міжнародны дзень абароны дзяцей, у парафіі Божага Провіду ў Слабодцы (Віцебская дыяцэзія, Браслаўскі дэканат) адбылося «Свята кветак». Дзеці прынеслі на святую Імшу, што спецыяльна цэлебравалася ў іх інтэнцыі, букеты палявых кветах, якія пасля ў працэсіі склалі да алтара.
 
Малітва падчас літургіі ў гэты дзень была скіравана за дзяцей слабодскай парафіі, якіх толькі на заняткі рэлігіі наведваецца каля 150 чалавек. Дзеці падрыхтавалі літургію слова і адмысловыя спевы, якія выконвалі ў гітарным суправаджэнні моладзевага гурта «Рамонкі».

Пасля святой Імшы яе маленькія ўдзельнікі накіраваліся на бераг возера, дзе іх чакалі конкурсы, гульні і вогнішча з каўбаскамі. Свята ў Слабодцы было радасным і запамінальным.

 
© 2003-2024 Catholic.by