Адбылася XII Генеральная нарада Кангрэгацыі Сясцёр Эўхарыстак | Друк |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
12.07.2011 10:37

26 чэрвеня 2011 г. сёстры эўхарысткі з Беларусі выехалі ў Польшчу на XII Генеральную капітулу. Сёстры-дэлегаткі з розных краін свету сабраліся дзеля таго, каб вырашыць важныя, надзённыя справы Кангрэгацыі.

Галоўным заданнем з’езду сясцёр было разам шукаць шлях да аднаўлення і паглыблення харызмату ў сучасным Касцёле. Адным з важных момантаў капітулы сталі выбары Генеральнай настаяцельніцы. Ад 3 ліпеня на пасаду Генеральнай настаяцельніцы кангрэгацыі была абрана с. Маргарыта Ваврык. У Беларуска-літоўскай дэлэгатуры на маці-настаяцельніцу была вызначанана с. Зоф’я Грыгатовіч і дапаможныя сёстры: с. Алена Панцялей, с. Антаніна Багдановіч, с. Рэгіна Апанчонак і с. Наталля Марозава.

Удзельнікі Генеральнай капітулы вярнуліся з Польшчы 10 ліпеня.

Вядома, што кожная кангрэгацыя, спаўняючы сваю харызму, дае сведчанне таямніцы Касцёла, будуючы гэтым самым цела Хрыста ў адзінстве розных функцый і дзеянняў. Спадзяёмся, што новыя пастановы Кангрэгацыі Сясцёр Эўхарыстак дапамогуць усяму Касцёлу ў развіцці рэлігійнага жыцця на Беларусі.

 
© 2003-2024 Catholic.by