Другі дзень сустрэчы моладзі ў Браславе | Друк |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
19.08.2011 14:53

18 жніўня, другі дзень моладзі ў Браславе, прайшоў для яго ўдзельнікаў весела і цікава. Новы дзень юнакі і дзяўчаты сустрэлі ранішняй малітвай і святой Імшой. 

Пасля ўсе сабраліся разам у браслаўскай святыні, каб паслухаць канферэнцыю на тэму «Бог стварыў яго і яе». Айцец Вячаслаў Пялінак МІС расказаў маладым людзям аб усёй прыгажосці маладога жыцця і заахвоціў разабрацца ў сабе з Божай дапамогай. Д’ябал, па словах святара, падманвае чалавека, унушае, што кожны чалавек дрэнны. Але Бог пераконвае нас, кажучы, што ўсе людзі добрыя.

Актыўнай моладзь была і на футбольным полі, дзе прыйшлося пабалець за футбалістаў. Супраць святароў змагалася каманда моладзі. У варотах замест футбольнага мяча пабываў нават абутак. Перамогу атрымалі святары.

Пасля малітвы для моладзі была арганізавана дыскатэка. З радаснымі эмоцыямі маладыя людзі пайшлі на начлег, каб набрацца сіл на новы дзень.


Ірына Грэйць

 
© 2003-2025 Catholic.by