«Вы не бойцеся…» Малітоўная сустрэча моладзі ў Расонах | Друк |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
05.09.2011 14:03

2–3 верасня 2011 г. у Расонах (Віцебская дыяцэзія) праходзіла сустрэча моладзі Полацкага і суседніх дэканатаў. «Вы не бойцеся…» — такою была тэма сустрэчы, канферэнцый і працы ў групах.

Канференцыі праводзілі а. Тадэвуш Дабравольскі SDS і кс. Вячаслаў Барок.  Святары заклікалі моладзь цалкам даверыцца Богу, дзяліліся з ёю сваімі перажываннямі, прыводзілі прыклады з Бібліі, як Хрыстус заклікаў Апосталаў не баяцца.

Святую Імшу ўзначаліў а. Сымон Фарайтэр ОМІ з Шуміліна. Натхненнем да глыбокага разважання над Божымі запаведзямі стала тэатральная пастаноўка, якую падрыхтавалі самі ўдзельнікі. Дэвіз сустрэчы «Вы не бойцеся…» нібы рэхам адбіваўся ў кожнай запаведзі: не бойцеся стаць насуперак граху, не бойцеся рабіць намаганні, каб трываць у добрым, не бойцеся ўставаць, калі ўпалі, не бойцеся жыць у ласцы Божай.

У перапынках паміж малітвамі было арганізавана вогнішча з танцамі. Напрыканцы сустрэчы моладзь атрымала благаслаўленне на новы навучальны год.

Аляксандра Шабунова

 
© 2003-2025 Catholic.by