Івесь і Празарокі — наступныя прыстанкі ўдзельнікаў фестывалю «Magnificat» | Друк |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
09.09.2011 21:10

9 верасня 2011 г. удзельнікі VII Міжнароднага каталіцкага фестывалю хрысціянскіх фільмаў і тэлепраграм «Magnificat» пабывалі ў Івесі, дзе алея сяброўства папоўнілася яшчэ двума дрэўцамі, што сімвалізуюць новыя краіны-ўдзельніцы фестывалю — Ізраіль і Арменія.

У Івесі шаноўных гасцей віталі хлебам і аўтэнтычнымі спевамі. Не менш гасцінным быў прыём у Празароках, на зямлі, дзе нарадзіўся стваральнік нацыянальнага прафесійнага тэатра Ігнацы Буйніцкі. Мясцовыя жыхары з пашанай ставяцца да сваёй гісторыі, старанна яе захоўваюць як у цудоўных экспазіцыях, так і ў памяці, перадаючы свае веды будучаму пакаленню.

Блізіцца закрыццё фестывалю. 10 верасня стануць вядомы пераможцы!

 
© 2003-2024 Catholic.by