У Оршы разважалі над спазнаннем вызваленчай Праўды | | Друк | |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія |
07.03.2012 12:11 |
Сустрэча была прысвечана тэме «Спазнаеце праўду, і праўда вас вызваліць». Распачалося ўсё ранішняй малітвай праслаўлення, затым адбыліся некалькі канферэнцый, падчас якіх кожны ўдзельнік змог задаць сабе пілатаўскае пытанне: «Што ёсць праўда?», падзяліцца сваім адкрыццём з іншымі, засведчыць аб моцы праўды ў сваей штодзённасці. Удзельнікі мелі магчымасць споведзі, духоўных размоў, асабістай размовы з Езусам, прысутным у Найсвяцейшым Сакрамэнце, а таксама ўдзелу ў святой Імшы. Пасля літургіі адбылася заступніцкая малітва з адарацыяй Найсвяцейшага Сакрамэнту, а ў гэты час удзялялася споведзь і адбывалася малітва святароў за ўдзельнікаў сустрэчы. Усяго ў аршанскай капліцы прысутнічалі 5 святароў, якія разам з пробашчам парафіі а. Аляксандрам Жарнасекам служылі сваім парафіянам. Дзякуючы гэтай сустрэчы, кожны змог стаць на адзін дзень бліжэй да Праўды. Дадатковую інфармацыю можна атрымаць на сайце www.viartannie.org. Наступная сустрэча «вінаградніка» пройдзе ў Оршы 21 красавіка. |