У 1943 г. у Росіцы благаслаўлёныя мучанікі Антоній Ляшчэвіч і Юрый Кашыра разам з вернікамі прынялі мучаніцкую смерць падчас карнай акцыі гітлераўцаў. Чаму з кожным годам усё больш людзей прыязджаюць у гэтае святое месца разважае тэлеперадача «Вытокі».
«Вытокі» — гэта праект Тэлерадыёкампаніі «Віцебск», які раз на месяц распавядае пра падзеі каталіцкай супольнасці і ролі гэтай канфесіі ў развіцці грамадства.