Канікулы з Богам у Полацку перажылі міністранты і дзяўчынкі з Астраўца | Друк |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
08.06.2012 13:02

З 3 па 6 чэрвеня 2012 г. група з 20 міністрантаў і 6 дзяўчынак з касцёльнай школы ў Астраўцы разам з кс. Віктарам і с. Наталляй перажывалі канікулы з Богам у Полацку. Удзельнікі штодзённа збіраліся на супольнай Эўхарыстыі, Ружанцы, а таксама гулялі ў розныя гульні.

Кожны дзень маладыя вернікі наведвалі цікавыя гістарычныя месцы Полацка: Пакроўскую царкву, Багаяўленскі сабор, Сафійскі сабор, Спаса-Еўфрасіннеўскі жаночы манастыр і іншыя помнікі. У апошні дзень канікул з Богам, ужо вяртаючыся дадому, яны наведалі Удзела і Мосар.

Міністранты і дзяўчынкі з касцёльнай школы ўдзячныя кс. прэлату Францішку Кіселю, полацкаму пробашчу і сёстрам эўхарысткам з Полацка за гасціннасць і цудоўны адпачынак.

Віктар Захарэўскі

 
© 2003-2024 Catholic.by