Пасвячэнні ў Браславе: у Беларусі тры новыя святары і дыякан | | Друк | |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія |
18.08.2012 15:21 |
Святарскія пасвячэнні прынялі дыякан Валерый Марціноўскі, дыякан Антон Лагунёнак і дыякан Вячаслаў Адамовіч. Дыяканскае пасвячэнне — Іван Кароткі. Варта адзначыць, што арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці ўпершыню ўдзяляў святарскае пасвячэнне. Падчас Імшы іерарх адзначыў, што для яго гэтая падзея — "вялікая радасць і вялікая адказнасць". Ксёндз Валерый Марціноўскі паходзіць з парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Язафата Кунцэвіча ў Мёрах. Працаваць будзе ў віцебскай катэдры Езуса Міласэрнага. Ксёндз Антон Лагунёнак паходзіць з парафіі Святога Андрэя апостала ў Лынтупах. Працаваць будзе ў віцебскай парафіі Св. Антонія. Ксёндз Вячаслаў Адамовіч паходзіць з парафіі Св. Духа ў Фарынаве. Працаваць будзе ў віцебскай катэдры Езуса Міласэрнага. Дыякан Іван Кароткі паходзіць з парафіі Св. Тэрэзы ад Дзіцятка Езус ва Урбанах. Анастасія Грышан ![]() |