У Браславе святары разважалі над сваім пакліканнем | | Друк | |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія |
22.08.2012 14:47 |
Рэкалекцыі неабходныя для таго, каб нанова паглядзець на сваё жыццё і пакліканне. Засяродзіцца над важнымі тэмамі святарам дапамагаў ксёндз кусташ браслаўскага санктуарыя Антоні Земба SDS. Пробашч падзяліўся са сваімі субратамі досведам працы як парафіяльнай, так і місійнай, паколькі на працягу многіх гадоў быў адказным за місіі ў Польскай Правінцыі сальватарыянаў. Рэкалекцыі завяршыліся ўрачыстай святой Імшой разам з вернікамі парафіі каля цудоўнага абраза Маці Божай Валадаркі Азёраў. Узначаліў літургію кс. Францішак Кісель, Генеральны вікарый Віцебскай дыяцэзіі. Кс. Аляксандр Сапель SDS |