У Параф’янаве пяць юнакоў склалі прысягу міністранта | Друк |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
03.09.2012 16:10

2 верасня 2012 г., на распачацце новага школьнага і катэхетычнага года, у параф’янаўскай парафіі Імя Найсвяцейшай Панны Марыі (Докшыцкі дэканат) пяць юнакоў склалі прысягу міністранта.

Кандыдаты на працягу года сумленна рыхтаваліся да гэтага дня, служачы пры алтары падчас набажэнстваў. Святую Імшу пробашч кс. Раман Мурзіч ахвяраваў за новых міністрантаў, а таксама за сясцёр законных, настаўнікаў і вучняў.

У гаміліі святар звярнуўся да кандыдатаў у міністранты: «Вы пакліканы служыць не святару, не самім сабе, а Пану Богу. Няма прыгажэйшай службы, як Пану Богу. Вы будзеце прыкладам для ўсёй парафіяльнай супольнасці ва ўмацаванні веры і духоўнасці». Сваёй прысягай кандыдаты паабяцалі служыць сумленна і аддана. На заклік пробашча бацькі абяцалі дапамагаць сваім сынам годна выконваць гэтае пакліканне.

Пасля літургіі адбылося асвячэнне школьных прыладаў. А памятны фотаздымак міністрантаў з кс. Раманам Мурзічам захавае памяць пра гэты дзень на глянцавай паперы.

Марыя Дзюбак

 
© 2003-2024 Catholic.by