| У глыбоцкім касцёле выстава старажытных выданняў | | Друк | |
| Беларусь - Віцебская дыяцэзія |
| 12.09.2012 11:27 |
|
Найстарэйшае выданне «Дыспут аб абароне веры ў Святую Тройцу» (Кракаў, 1636 г.), як паведамляе партал westki.info, надрукавана раней, чым былі пабудаваны глыбоцкія касцёлы. На экспазіцыі прадстаўлены выданні XVIII, XIX, XX стагоддзяў — Імшалы, тэалагічныя трактаты, малітоўнікі. Асобная частка выставы — выданні Бібліі розных часоў на розных мовах. Копіі і арыгіналы найстарэйшых рукапісных і друкаваных беларускіх кніг можна ўбачыць у глыбоцкім гісторыка-этнаграфічным музеі (вул. Друйская (Энгельса), 24). Выстава працуе да 30 верасня. (VGr) |