У Браславе разважалі над духоўным кіраўніцтвам | | Друк | |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія |
18.09.2012 14:24 |
На падставе фрагментаў Святога Пісання святар прэзентаваў розныя аспекты духоўнага кіраўніцтва, якое ў першую чаргу звязана з дзейнасцю Духа Святога. Падчас канферэнцыі ўвага таксама была звернута на аспект кіраўніцтва ў сужэнстве і сям’і. Другой важнай часткай сустрэчы стала малітва ў атмасферы маўчання і цішыні, а таксама магчымасць індывідуальных размоў і споведзі. У сустрэчы прынялі ўдзел каля 20 чалавек з розных куткоў Віцебскай дыяцэзіі, а таксама Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Кс. Тадэвуш Дабравольскі SDS |