Свята ў Талачыне | Друк |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
01.10.2012 16:12

30 верасня ў парафіі Святога Антонія Падуанскага стаў сапраўдным святочным днём. Парафію з візітацыяй наведаў біскуп Віцебскі Уладзіслаў Блін.

Распачалося парафіяльнае свята традыцыйным прывітаннем біскупа хлебам-соллю. Яшчэ перад пачаткам святой Імшы іерарх асвяціў перад святыняй новы крыж. Добрыя словы і ўсмешка ардынарыя сталі падзякай і прывітаннем усіх прысутных.

У гаміліі біскуп падкрэсліў, што Бог дае нам жыццё ад калыскі да труны, і яно павінна быць напоўнена верай і любоўю. Тады будзе панаваць шчасце і часцей з’яўляцца ўсмешка на твары кожнага з нас. І гэта вернікі адчулі падчас Эўхарыстыі. Прыгожыя спевы, ігра скрыпак, моладзевы хор — усё гэта дапамагло нам наблізіцца да Езуса.

На завяршэнне літургіі біскуп папрасіў прысутных перадаць прывітанне сваім родным, а таксама благаславіў Беларусь, наш горад і нашу парафію ў Талачыне.

Пасля Імшы іерарх сустрэўся з дзяцьмі і моладдзю.

І. Кульпекша


 

 
© 2003-2024 Catholic.by