«Карытас» Віцебскай дыяцэзіі арганізаваў восеньскі адпачынак на турбазе | Друк |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
09.10.2012 17:04

Ужо не першы год «Карытас» Віцебскай дыяцэзіі, дзякуючы спонсарскай дапамозе «Карытас» дыяцэзіі Лінц (Аўстрыя), арганізоўвае для дзяцей-інвалідаў, маладых інвалідаў і іх бацькоў з АТ «БелАПДИиМИ» (Беларуская асацыяцыя дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам) г. Віцебска аздараўляльныя выезды з мэтай павышэння ўзроўню сацыяльнай адаптацыі і паляпшэння псіхафізічнага стану. Два тыдні незабыўнага восеньскага адпачынку правялі дзеці, моладзь і бацькі на турыстычнай базе «Лосвіда».

Восень таксама зрабіла для адпачываючых шчодры падарунак — цудоўныя сонечныя дні. У іх была таксама магчымасць шмат часу праводзіць на свежым паветры — гэта паходы ў лес, гульні, пікнік.

Дзецям, моладзі і іх бацькам спадабалася ўтульная і камфортная атмасфера на турбазе, прыязнасць і ўвага абслугоўваючага персаналу. Усе яны вярнуліся дадому з добрым настроем і незабыўнымі ўражаннямі ад цудоўнага восеньскага адпачынку.

Аліна Сарокіна


 
© 2003-2024 Catholic.by