Біскуп Уладзіслаў Блін наведаў Гарадок і Лёзна | Друк |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
29.10.2012 19:58
28 кастрычніка ў парафіі Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гарадку адбылася душпастырская візітацыя — парафію наведаў біскуп Віцебскі Уладзіслаў Блін. Нягледзячы на тое, што зарэгістравалі парафію адносна нядаўна (2001 год), сёння яе гарадскі арэол ахоплівае насельніцтва ў 30 тысяч чалавек. Як зазначыў біскуп Блін, «больш чым за дзесяць гадоў колькасць парафіянаў крыху ўзрасла, што з'яўляецца сведчаннем узрастання веры, надзеі і любові ў людскіх сэрцах».
 
Акрамя Гарадка ардынарый наведаў таксама парафію Св. Айца Піо ў Лёзне, дзе будуецца новы касцёл. Святыня ўзводзіцца дзякуючы намаганням кс.-пробашча Алега Півавара і ахвярных парафіянаў.
 
Ксёндз Валерый Марціноўскіі
 
© 2003-2024 Catholic.by