| Рэкалекцыі «Аазіс жыцця» на тэму святых сакрамэнтаў прайшлі ў Докшыцах | | Друк | |
| Беларусь - Віцебская дыяцэзія |
| 13.11.2012 12:18 |
|
Тэмай рэкалекцый сталі святыя сакрамэнты. Канферэнцыі дапамаглі моладзі ўзгадаць атрыманыя на катэхетычных занятках веды і глыбей зразумець сэнс сакрамэнтаў. Таксама ўдзельнікі сустракаліся на супольных малітвах, падчас якіх маглі разам праславіць Бога і ўмацаваць сваю веру. А вясёлыя вечары дапамагалі маладым вернікам бліжэй пазнаёміцца і добра правесці час. Удзельнікі з Богам і радасцю ў сэрцы вярнуліся дадому, чакаючы наступнай сустрэчы «Аазіса жыцця». |