Калядная сустрэча душпастыраў Віцебшчыны стала святам вялікай супольнасці | | Друк | |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія |
13.12.2012 14:40 |
Тады каталіцкая супольнасць паўночнай Беларусі была небагатая на душпастыраў, ды і жыццё католікаў на Віцебшчыне было не такім актыўным. 12 снежня, падчас каляднай душпастырскай сустрэчы ў Полацку, біскуп
Віцебскі Уладзіслаў Блін, які ўзначальвае дыяцэзію ад самага яе
заснавання, выказаў сваю радасць з таго, што цяпер служэнне на
Віцебшчыне нясуць шматлікія святары, законныя сёстры, а вернікі
адзначаюцца жывой верай. «Вельмі цешыць не толькі колькасць, але і „якасць“ нашых вернікаў. Трэба дзякаваць за гэта Богу», — дадаў іерарх. Напрыканцы сустрэчы ў гэтай вялікай супольнасці адбылося дзяленне аплаткай — святары і законныя сёстры складалі адно аднаму святочныя віншаванні з нагоды надыходзячых святаў Божага Нараджэння. Аляксандра Шчыглінская |