У Паставах Божае Нараджэнне найбольшую радасць прынесла дзецям |
| Друк | |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
|
31.12.2012 10:45 |
З самай раніцы 25 снежня ў касцёл св. Антонія Падуанскага і Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Паставах прыходзілі вернікі разам з дзецьмі, каб прывітаць нованароджанага Збаўцу — Езуса Хрыста.
У парафіян быў радасны настрой, яны віншавалі адзін аднаго са святам Божага Нараджэння. Але, напэўна, найбольш радаснай гэтая святая Імша была для дзяцей.
На працягу ўсяго Адвэнту дзеці і моладзь пастаўскай парафіі прыходзілі на раратнюю святую Імшу, якая пачыналася ў 6.45 раніцы. А пасля заканчэння святочнай літургіі 25 снежня ўсе яны атрымалі падарункі. З вялікай радасцю малодшыя вернікі ішлі дадому, каб святкаваць разам з сям’ёй гэтае адно з самых найцудоўнейшых святаў.
Жанна Аўдасевіч
|