З нагоды свята Божага Нараджэння ў Оршы адбыўся бал | Друк |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
31.12.2012 14:14

У парафіі Беззаганнага Сэрца Марыі ў г. Орша ў святочныя дні Божага Нараджэння пры падтрымцы парафіяльнага «Карытас» адбыўся калядны бал для дзяцей, моладзі і іх бацькоў. На працягу ўсяго Адвэнту праводзілася бяcпройгрышная латарэя, ахвяраванні з якой былі прызначаны на салодкі стол і падарункі.

Склалася ўжо добрая традыцыя штогод праводзіць такія сустрэчы. Танцы, конкурсы, спевы і вясёлы настрой — асноўныя складнікі святкавання Божага Нараджэння.

Ужо не ўпершыню гаспадаром сустрэчы стаў мясцовы Дом культуры Льнакамбінату. Прыемнымі былі не толькі падарункі, але і канцэртная праграма. Сваім майстэствам здзівілі таксама дзеці з цыркавога кола Арэна.

(VGr)

 
© 2003-2025 Catholic.by