«Па-суседску»: незвычайнае калядаванне ў Паставах | Друк |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
25.01.2013 12:23

«Слухайце: Хрыстус нарадзіўся!» — пад такім дэвізам адбываецца сёлета калядаванне ў пастаўскай парафіі. Ужо восьмы год жыццё парафіі праходзіць у духу адновы і евангелізацыі. Сёлета завяршаецца першы этап. Другі этап будзе вызначацца працай у суседскіх групах.

Удзел у так званых суседскіх сустрэчах будуць прымаць вернікі вызначанай вуліцы. Гэтай супольнай сустрэчы будуць папярэднічаць калядныя наведванні сем’яў святаром. А падсумуе іх суседская сустрэча з чытаннем і разважаннем Божага слова, спевам калядак, дзяленнем аплаткай і шчырымі пажаданнямі.

Што даюць такія калядныя спатканні? Супольная малітва, больш глыбокае пазнанне Бога і ўзрастанне ў веры адкрывае людзей адно на аднаго, робіць больш блізкімі і добрымі суседскія адносіны. Тым больш на такія сустрэчы маюць магчымасць прыйсці старэйшыя людзі, якія не заўсёды могуць дабрацца да касцёла, тыя, хто рэдка наведвае святыню, а таксама праваслаўныя. Ведаем, што Езус таксама з намі на гэтых сустрэчах, бо Ён абяцаў: «Дзе двое або трое збяруцца ў імя Маё, там Я сярод іх» (Мц 18, 20).

Аліна  Латыш

 
© 2003-2024 Catholic.by