У Наваполацку пачалі вырабляць царкоўныя купалы | | Друк | |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія |
11.02.2013 11:29 |
![]() У епархіі налічваецца 126 цэркваў, многія з якіх рэстаўруюцца і рамантуюцца. Замена старых купалаў на новыя з’яўляецца неабходнасцю. Як перадае БелТА, за працу ўзялася брыгада бляхароў пад кіраўніцтвам Андрэя Макарава — уладальніка гарадской прэміі «Залатыя рукі», які некалькі гадоў працаваў на прадпрыемстве «Віцебскрэстаўрацыя». За тры тыдні бляхары вырабілі купал вышынёй у 4,9 м і дыяметрам у 4,5 м для святыні св. Ціхана ў пасёлку Фарынава. Праца заказчыку спадабалася, купал асвяцілі і замовілі яшчэ адзін купал — для званіцы. Як расказаў БелТА майстар Андрэй Дзямешчанка, выраб купалоў — справа нялёгкая. Аднак, адмаўляцца ад яе ў цэху металаканструкцый пакуль не плануюць. (JLS) |