Духоўныя асобы аршанскага дэканату разам абмяркоўваюць душпастырскія праблемы | Друк |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
15.02.2013 12:17

Сустрэча святароў і законных сясцёр Аршанскага дэканату прайшла на днях у парафіі Беззаганнага Сэрца Марыі ў Оршы (Віцебская дыяцэзія). Ужо стала традыцыяй кожны квартал праводзіць такія сустрэчы. На іх духоўныя асобы дзеляцца адно з адным досведам працы і разам імкнуцца знайсці адказы на праблемныя пытанні.

Сустрэча пачалася супольнай малітвай. На гэты раз яна прайшла ў доме сясцёр францішканак ад хрысціянскай пакуты і любові. За кавай у прыяцельскай атмасферы ўдзельнікі сустрэчы закранаюць душпастырскія справы ў дэканаце, плануюць наступныя сустрэчы, а таксама выезды дзяцей і моладзі. Кожны выказваецца пра набалелыя праблемы і ўсе разам стараюцца іх вырашыць.

«Такія сустрэчы, — лічыць кс. Валеры Орсік, дэкан аршанскі, — вельмі неабходныя, асабліва на ўсходзе нашай дыяцэзіі, паколькі яны яднаюць у адну сям’ю дзяцей Божых. Святары і сёстры законныя праз такія згуртаванні могуць падзяліцца сваімі перажываннямі, праблемамі, і чалавек зусім інакш адчувае сябе, калі ведае, што ён не адзін і што патрэбен іншаму. Трэба быць салідарным не толькі ў душпастырскай працы, але і ў сяброўскіх адносінах з іншымі».

Наступная сустрэча плануецца ў маі.

Кс. Валерый Орсік
 
© 2003-2025 Catholic.by