Удзельнікі рэкалекцый у Браславе працавалі над унутраным аздараўленнем | Друк |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
13.03.2013 15:56

З 8 па 10 сакавіка 2013 г. у рэкалекцыйным доме сясцёр эўхарыстак у Браславе адбыліся дні духоўнага засяроджання на тэму «Унутранае аздараўленне». Сустрэчу праводзіў кс. Аляксандр Жарнасек MIC, пробашч парафіі ў Оршы.

Апрача літургій, канферэнцыі і казанняў, гэта быў час асаблівага засяроджання, маўчання і малітвы. Кожны з 20 удзельнікаў сустрэчы меў магчымасць споведзі, прыватнай размовы са святаром і малітвы аб унутраным аздараўленні.

Рэкалекцыі былі арганізаваны ў рамках «Школы духоўнай фармацыі». У гэтым годзе плануецца яшчэ тры сустрэчы. Яны будуць прысвечаны прыпавесці пра сейбіта, Марыі і кнізе Псальмаў.

(VGr)

 
© 2003-2024 Catholic.by