Якім і чым запомніцца біскуп Уладзіслаў Блін сваім дыяцэзіянам? | Друк |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
25.03.2013 12:20

25 лютага 2013 г. папа Бэнэдыкт XVI прыняў прашэнне біскупа Уладзіслава Бліна аб адстаўцы з выканання паслугі пастырскага кіравання Віцебскай дыяцэзіяй, якую ён нёс з 1999 г. Пра дзейнасць першага біскупа Віцебскай дыяцэзіі глядзіце ў перадачы «Вытокі».

«Біскуп Уладзіслаў Блін запомніўся вернікам як жыццярадасны і аптымістычны чалавек. Сваімі словамі, усмешкамі і гумарам ён умеў падтрымаць кожнага», — сцвярджаюць аўтары перадачы і запрашаюць у падарожжа па Віцебскай дыяцэзіі і жыццёвым шляху біскупа Бліна.

«Вытокі» — гэта праект тэлерадыёкампаніі «Віцебск», які раз на месяц распавядае пра падзеі каталіцкай супольнасці і ролю гэтай канфесіі ў развіцці грамадства.

(SZh)


 
© 2003-2024 Catholic.by