У віцебскай парафіі адбылося развітанне з пробашчам кс. Алегам Буткевічам, прызначаным біскупам | Друк |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
02.12.2013 11:37

1 снежня ў парафіі Св. Антонія ў Віцебску адбылася Імша на развітанне з пробашчам парафіі кс. Алегам Буткевічам. Папа Францішак прызначыў святара біскупам Віцебскай дыяцэзіі.

На Імшы сабралася вялікая колькасць вернікаў, у тым ліку з іншых парафій, каб падзякаваць кс. Алегу Буткевічу за яго служэнне Богу і людзям на працягу 10 гадоў, якія ён правёў у парафіі. Вернікі павіншавалі біскупа наміната з новай пасадай, пажадаўшы быць добрым пастырам ужо не толькі для парафіі Св. Антонія, але і для ўсёй Віцебскай дыяцэзіі.

Верікі пажадалі біскупу намінату поспехаў, сілы, цярпення, дароў Духа Святога і Божага благаслаўлення ў нялёгкай працы.

Мансіньёр Алег Буткевіч нарадзіўся 18 сакавіка 1972 г. у Браславе. Перад паступленнем у Вышэйшую духоўную семінарыю ў Гродне (1994 г.) скончыў Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт. Прэзбітэрскае пасвячэнне прыняў 13 мая 2000 г. Выконваў абавязкі вікарыя парафіі ў Наваполацку і Міёрах, абавязкі пробашча парафіі ў Бешанковічах і Уле. З 2003 г. выконвае абавязкі пробашча парафіі Св. Антонія Падуанскага ў Віцебску і дэкана дэканату Віцебск-паўночны.

Вольга Шыдлоўская, AG

 
© 2003-2024 Catholic.by