У Полацку пасля 20 гадоў працы амаль цалкам раскрытыя фрэскі часоў Ефрасінні | Друк |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
05.12.2013 11:58
Фрэскі XII ст. часоў Ефрасінні Полацкай, рэстаўрацыя якіх ў Спаса-Прэабражэнскай святыні трывала больш за 20 гадоў, амаль цалкам раскрытыя.
 
Спаса-Прэабражэнская святыня знаходзіцца на тэрыторыі Спаса-Ефрасіннеўскага манастыра, заснаванага Ефрасінняй Полацкай. Як паведамляе партал tut.by, дзякуючы новым тэхналогіям, рэстаўратарам удалося не толькі раскрыць гістарычныя фрэскі XII ст., але і захаваць больш позні жывапіс XIX ст.

Праца над аднаўленнем гістарычнага жывапісу адбывалася ў незвычайных умовах — складаная тэхналогія вымушала працаваць рэстаўратараў ў процівагазах.
 
«Гэты ўвесь манументальны жывапіс, які дайшоў да сёння — для вучоных, музейшчыкаў і нават для простага чалавека з’яўляецца своеасаблівым кодам. Кодам, які ўключае ў сябе і гістарычныя факты, і культурныя, і мастацкія», — лічыць Ларыса Лысенка, загадчыца філіяла «Мастацкая галерэя» Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-заказніка.
 
(JLS)
 
 



 
© 2003-2024 Catholic.by