Вернікі парафіі Езуса Міласэрнага ў Віцебску наведалі дзіцячую бальніцу |
| Друк | |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
|
11.12.2013 11:53 |
Падчас Адвэнту, рыхтуючыся да сустрэчы з нованароджаным Езусам праз добрыя ўчынкі, вернікі ў Віцебску наведалі Віцебскую абласную дзіцячую клінічную бальніцу.
Пробашч парафіі Езуса Міласэрнага кс. Адам Дынак сустрэўся з адміністрацыяй шпіталя і перадаў для самых маленькіх пацыентаў неабходныя рэчы і цацкі, якія падрыхтавалі святар і парафіяне.
Галоўны ўрач Аляксандр Пяткевіч падзякаваў святару і вернікам за добыя адносіны і міласэрнасць да маленькіх пацыентаў шпіталя, за існаванне шпітальнай капліцы і супрацоўніцтва на карысць хворых дзяцей.
У перыяд Божага Нараджэння парафіяне жадаюць наведаць маленькіх пацыентаў са святочнай батлейкай і падарункамі.
Барбара Сіпайла
|