Вернікі парафіі Езуса Міласэрнага ў Віцебску наведалі дзіцячую бальніцу | Друк |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
11.12.2013 11:53

Падчас Адвэнту, рыхтуючыся да сустрэчы з нованароджаным Езусам праз добрыя ўчынкі, вернікі ў Віцебску наведалі Віцебскую абласную дзіцячую клінічную бальніцу.

Пробашч парафіі Езуса Міласэрнага кс. Адам Дынак сустрэўся з адміністрацыяй шпіталя і перадаў для самых маленькіх пацыентаў неабходныя рэчы і цацкі, якія падрыхтавалі святар і парафіяне.

Галоўны ўрач Аляксандр Пяткевіч падзякаваў святару і  вернікам за добыя адносіны і міласэрнасць да маленькіх пацыентаў шпіталя, за існаванне шпітальнай капліцы і супрацоўніцтва на карысць хворых дзяцей.

У перыяд Божага Нараджэння парафіяне жадаюць наведаць маленькіх пацыентаў са святочнай батлейкай і падарункамі.

Барбара Сіпайла

 
© 2003-2024 Catholic.by