Моладзь полацкай парафіі наведала з батлейкай дзяцей у прытулку | Друк |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
10.01.2014 08:13

8 студзеня моладзь парафіі Святога Андрэя Баболі ў Полацку наведала з калядным прадстаўленнем дзяцей у мясцовым прытулку, каб дзеці, пазбаўленыя бацькоўскай любові, мелі магчымасць сустрэць Хрыста ў іншым чалавеку, адчуць сябе шчаслівымі і патрэбнымі.

Пасля выступлення моладзі да дзяцей прыйшоў святы Мікалай, які павесяліў іх і ўручыў падарункі кожнаму дзіцяці.

Затым яны разам вадзілі карагоды, спявалі песні, паказвалі дзецям розныя танцавальныя рухі.

(AG)


 

 
© 2003-2025 Catholic.by